Cloudy Musa

Вход через Google

Шукаю/далучусь у фолк-панк

Вітаю, спадарства

Думаю, што працэсс гэта будзе ня хуткі, таму напішу загадзя

Хачу стварыць ці далучыцца да фолк панк гурта.

Планую спяваць і граць там на мандоле, ці мандаліне (але магчыма таксама гітара ці бас, у залежнасці ад таго каго знайду)
пісаць тэксты спрабаваць на мове, але можна некаторые і па-руску, ці ангельску

Каго шукаю:

Пакуль
Басіста, і які-небудзь дзіўны інструмент (аккардыён, флейта, гармоніка губная, скрыпка, дуда, нешта такого кшталту)
таксама пажадана, каб чалавек мог спяваць, прынамсі на бэк вакале бо бяз шмат галосся не ўзляцім

Па ўзросту хіба лепей, каб за 30, хаця гэта не прынцыпова, скуфафобам хіба не спадабаецца)
Па тэмпу, гэта рэпетыцыі раз на тыдзень, можа туры раз на год, калі пашанцуе, імпрэзы выходнага дня, і арыентацыя на выпуск песен па адной
ну карацей без вялікіх абміцый, але не тое на рэпетыцыі пажадана прыходзіць падрыхтаваным

Пажадана больш менш умець здымаць на слых, трохі мець магчымасць імправізаваць, ведаць якую-небудзь daw ці мець досвед канцэртаў ды запісу
Але не абавязкова

Абавязкова больш менш арыентавацца ў сваім інструменце, то бок. як тут пішуць, узровень - сярэдні

Арыентыры, тут складана, бо ўсё адно нешта свае атрымаецца

Пакуль асноўны гэта Flatfoot 56
але няхай таксама будзе, Against me!, Dropkick Murphys, The Rumjacks, Iron chick, Hot water music, Chriss Wollard and ship thieves, Blackbird raum, Hail Seizures

Калі будзе цікаўнасць магу накідаць пару ўмоўных дэмак. таго як я гэта прыкладна бачу

Ну там трэба будзе плаіць за рэпетыцыі, скідвацца на запіс, больш-менш укладацца ў гучэнне свайго інструменту, па меры магчымасці, ну вось гэта ўсё

Пішыце ў асабістыя паведамленні

Дзякуй за ўвагу